Апарат прызначаны для комплекснага лячэння розных форм анкалагічных захворванняў у спецыялізаваных клініках.
Распрацоўка навукоўцаў БДУ забяспечвае высокачастотны нагрэў, кантроль і падтрыманне тэмпературнага профілю цела пацыента ў працэсе працэдуры. Сутнасць агульнай гіпертэрміі заключаецца ў правядзенні сеансу паступовага нагрэву цела пацыента да крытычных тэмператур — 41-42 С. Дадзеная працэдура праводзіцца пад наглядам спецыялістаў рознага ўрачэбнага профілю, паколькі пацыент знаходзіцца пад агульным наркозам на працягу двух-трох гадзін. Акрамя таго, адначасова з працэдурай гіпертэрміі, пацыент атрымлівае і медыкаментознае лячэнне — курс хіміятэрапіі. Устаноўлена, што такі комплексны падыход у лячэнні анкахворых асабліва эфектыўны, паколькі лекавыя прэпараты пры адначасовым уздзеянні высокіх тэмператур здольныя «забіваць» ракавыя клеткі ў хворага.
Сама ўстаноўка ўяўляе сабой убудаваны і вынесены камп'ютары, якія ўтвараюць двухконтурную апаратна-праграмную кіравальную сістэму. Яна забяспечвае надзейны аўтаматычны і ручны кантроль усіх рэжымаў дзейнасці медыцынскай устаноўкі. Новая распрацоўка таксама забяспечвае бесперапынную індыкацыю важных для медыкаў параметраў.
Як адзначаюць спецыялісты, камп'ютарызаваная медыцынская ўстаноўка агульнай гіпертэрміі «Пціч-М» даволі дарагая, але ў параўнанні з цэнамі на аналагічныя апараты вытворчасці ЗША, яна таннейшая на некалькі парадкаў.
Зараз «Пціч-М» паспяхова эксплуатуецца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/ankalagichnyya-zahvorvanni-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/pcich-m
[7] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[8] https://zviazda.by/be/tags/medycyna