Пра гэта заявiла мiнiстр iнфармацыi Лiлiя Ананiч на пашыраным пасяджэннi калегii галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi Мiнгарвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«У Беларусi дастаткова iнфармацыйных крынiц: больш за паўтары тысячы нацыянальных друкаваных СМI, распаўсюджваецца звыш 200 замежных тэлеканалаў, у кiёсках «Саюздрука» па падпiсцы даступна больш як 4 тысячы замежных перыядычных выданняў. Таму неабходна, у тым лiку рэгiянальным СМI, нарошчваць нацыянальны кантэнт у iнфармацыйнай прасторы», — сказала Лiлiя Ананiч. Паводле яе слоў, у сучасным свеце нельга недаацэньваць ролю i значэнне СМI. «Сёння асаблiвую каштоўнасць набывае аператыўная i дакладная iнфармацыя, шчырая размова з людзьмi. У гэтым заключаюцца галоўныя задачы работы ўсiх нас — прадстаўнiкоў сфер культуры, iдэалогii, моладзi», — звярнула ўвагу кiраўнiк ведамства.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/urad
[3] https://zviazda.by/be/tags/srodki-masavay-infarmacyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-kantent
[5] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich