Адной з самых важных складовых частак пахавальнага абраду і абрадаў, звязаных з ушанаваннем продкаў, з'яўляюцца галашэнні па памерлых — жанр, які ўвабраў у сябе жалобу ўсіх пакаленняў людзей з нагоды бяды — смерці роднага чалавека.
«А мой ты татулечка,
а мой ты родненькі!
А як ты нас пакідаеш, няшчасных
і бедных сіротачак?
Як ты жыў, то ты за нас, бедных,
заступаўся да за нас занімаўся,
А хто цяпер за нас, бедных сіротачак,
займецца да заступіцца?»
* * *
«А мая мамачка, а мая мілая,
А прабачай мяне, што я рэдка цябе
адведвала.
Я ж далёкая, я ж адзінокая,
з малымі дзеткамі.
А мая мамачка, чаму ж ты
не адзываешся?»
* * *
«Яблачка мае недаспелае,
ягадка мая недазрэлая!
Дзетанька мае міленькае,
дзетанька мае любенькае!
Лісточак мой зялёненькі,
цвяточак мой чырвоненькі!
Без пары ты адпадаеш, а мне
пячаль пакідаеш».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aksana-katovich-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/yanka-kruk
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/galashenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/narodnyya-tradycyi