24 – 25 лютага дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства замежных спраў Раманам Собалевым узяла ўдзел у паседжанні Генеральнага савета Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), паведаміла прэс-служба МЗС.
У парадак дня паседжання Генеральнага савета СГА ўвайшлі перспектывы развіцця шматбаковай гандлёвай сістэмы, а таксама важныя для Беларусі пытанні гандлёва-палітычных адносін у рэгіёне СНД.
У рамках удзелу ў мерапрыемстве беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з прадстаўнікамі Аўстраліі, Бразіліі, Канады, ЗША, Украіны, старшынёй Працоўнай групы СГА па далучэнні Беларусі, а таксама з сакратарыятам СГА. Абмеркаваны падыходы па аднаўленні перамоўнага працэсу па ўступленні Беларусі ў СГА, вызначаны механізмы далейшага ўзаемадзеяння.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/sga
[3] https://zviazda.by/be/tags/generalny-savet-sga