Кампанія МТС паведаміла аб сваім намеры знізіць цэны на паслугі сувязі ў роўмінгу на тэрыторыі краін — удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза.
З 1 красавіка 2016 года абаненты аператара падчас знаходжання ў Расіі, Казахстане, Арменіі і Кыргызстане будуць менш плаціць за сувязь.
Краіны ЕАЭС — самыя запатрабаваныя напрамкі сярод кліентаў МТС, якія рэгулярна карыстаюцца роўмінгам за мяжой. На гэтыя чатыры дзяржавы прыпадае амаль 70% выходных выклікаў па краіне знаходжання, а таксама каля 50% усіх уваходных выклікаў і інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/suvyaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/mts
[5] https://zviazda.by/be/tags/eurazes
[6] https://zviazda.by/be/tags/eaes