У пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-украінскай мяжы адбылася сустрэча старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Рэспублікі Беларусь Юрыя Сянько са старшынём Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны Раманам Насыравым, паведамілі ў прэс-службе ДМК.
Падчас сустрэчы абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, сярод якіх сітуацыя на беларуска-украінскай мяжы, пераразмеркаванне патокаў легкавых і грузавых транспартных сродкаў па пунктах пропуску ў залежнасці ад іх загружанасці, супрацоўніцтва ў рамках інфармацыйнага ўзаемадзеяння і па пытаннях супрацьдзеяння парушэнням мытнага заканадаўства, барацьбы з кантрабандай. Таксама кіраўнікі мытных ведамстваў узгаднілі сумесныя дзеянні мытных службаў па ўстаноўцы інспекцыйна-надглядальных комплексаў у пунктах пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы ў рамках праграм тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюзу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/punkt-propusku-novaya-guta
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-ukrainskaya-myazha
[4] https://zviazda.by/be/tags/dmk
[5] https://zviazda.by/be/tags/dvuhbakovae-uzaemadzeyanne