Юбілей авіякампанія адзначыць 5 сакавіка. Напярэдадні свята прадстаўнікі айчыннага паветранага перавозчыка расказалі пра бягучую палітыку кампаніі і падзяліліся планамі развіцця.
Шмат увагі авіякампанія надае тарыфам за паслугі. Генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў зазначыў, што летась кошты за квіткі былі зніжаны ў сярэднім на 20%. На пэўных маршрутах кошт пералёту параўнальны з чыгуначнымі расцэнкамі ці нават таннейшы за іх.
Пашырыцца і геаграфія авіякампаніі. Па словах Анатоля Гусарава, неўзабаве з дапамогай "Белавія" можна будзе дабрацца ў большую колькасць еўрапейскіх рэгіёнаў.
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-nikanovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva