Барысаўскі клуб з лікам 2:1 перамог “Шахцёр”.
У Беларусі стартаваў чарговы футбольны сезон. У матчы за Суперкубак краіны барысаўскі БАТЭ ў другі раз запар перамог салігорскі "Шахцёр". Гульня праходзіла на стадыёне ФК “Мінск”.
Першы гол у вароты “Шахцёра” забіў сербскі навічок БАТЭ Мірка Іваніч. “Гарнякі” ў дабаўлены час першага тайма зраўнялі лік, аднак гол Паўла Рыбака быў адменены галоўным арбітрам. Пасля перапынку барысаўчане падвоілі перавагу: з падачы Іваніча гол забіў Віталь Радыёнаў. Не абышлося і без кур’ёзу -- пасля прастрэлу капітана “гарнякоў” Арцёма Старгародскага мяч у свае вароты адправіў абаронца БАТЭ Дзяніс Палякоў. Аднак “Шахцёр” шанц не выкарыстаў. Лік астаўся такім жа да канца матча.
“Немагчыма было, пэўна, без драйыу правесці гэтую гульню, -- заўважыў пасля гульні капітан БАТЭ Віталь Радыёнаў. – Мы дабіліся перамогі на старце новага сезона і гэта надасць нам імпульс у далейшым. Гэта для нас асноўны вынік гэтага матча”. Як заўважыў Радыёнаў, добра зарэкамедавалі падчас гульні навічкі -- Артур Пік, Юрый Кендыш і Мірка Іваніч.
Да слова, дагэтуль футбалісты БАТЭ выйгравалі Суперкубак Беларусі пяць разоў -- у 2010, 2011, 2013-2015 гадах, толькі ў 2012-м саступілі трафей “Гомелю”.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/bate
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyygrac
[4] https://zviazda.by/be/tags/superkubak
[5] https://zviazda.by/be/tags/futbolny-sezon