21 сакавіка тэлеканал «Беларусь 1» і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прадставяць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу «Форум». «Жыццё насуперак» — пад такім слоганам выйдзе праграма гэтым разам. Вядучы Дзмітрый Бачкоў разам з экспертамі ў студыі будуць гаварыць пра ВІЧ.
Чума ХХ стагоддзя, якая не шкадуе нікога, нават абагрэтых праменямі сусветнай славы. Менавіта так яшчэ некалькі гадоў таму гаварылі пра СНІД. Мільёны пакалечаных лёсаў па ўсёй планеце і статус выгнанніка. Увесь гэты час хворыя, а таксама эксперты і валанцёры спрабуюць даказаць: яны — не пракажоныя, а такія, як і ўсе іншыя. Аднак ці чуюць іх людзі побач? У панядзелак у ток-шоу «Форум» мы пачуем рэальныя гісторыі, якія раней не агучваліся публічна... Як жывуць людзі з ВІЧ? Ці ёсць шанц на паўнавартасную будучыню ў дзяцей, для якіх страшны дыягназ стаў адзінай спадчынай ад бацькоў? Стваральнікі праекта прапануюць тэлегледачам разам абмеркаваць, як гэта — «Жыць насуперак»...
Далучайцеся да эфіру ў панядзелак 21 сакавіка на тэлеканале «Беларусь 1».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/medyya
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/vich
[5] https://zviazda.by/be/tags/snid
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/forum-0