Пасля гэтага цягам дзесяці дзён жыхары змогуць разлічыцца за паслугі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве жыллёвага-камунальнай гаспадаркі.
Пеня пры гэтым налічацца не будзе. Пакуль жа ў краіне працягваецца разлік па тарыфах, якія раней зацвердзіў Прэзідэнт. Для гэтага, у прыватнасці, у абласцях створаны адмысловыя штабы. Экспертам неабходна не толькі выставіць рахункі за мінулы месяц, але і вырабіць пераразлік за студзень.
«Рахунак апавяшчэнне цяпер мае калонку «Пераразлік». Там усе гэтыя сумы будуць прапісаны. Спачатку робіцца налічэнне лютага, а пасля -- пераразлік студзеня, -- заўважыў у эфіры АНТ першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Алег Поскробка. -- У адным рахунку-апавяшчэнні людзі атрымаюць ужо і налічаную за люты і пералічаную за студзень суму».
Што да саміх жыровак, то яны, як чакаецца, стануць больш зразумелымі. Пэўныя прапановы ўжо гатовы – цяпер іх разглядаюць у Міністэрстве юстыцыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyrouki
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslugi
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-zhyllyova-kamunalnay-gaspadarki