Як паведамілі ва Ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС РБ, у Нацыянальным аэрапорце Мінск пасажыры двойчы за тыдзень свядома ілжыва паведамлялі, што маюць пры сабе выбуховыя рэчывы.
Кожны жарт мае свае межы, акалічнасці, у якіх можна існаваць і адэкватна ўспрымацца. Але чалавеку ўласціва часам губляць пачуццё меры. 13 сакавіка грамадзянін Расіі на перадпалётным даглядзе рэйса Мінск – Масква паведаміў супрацоўнікам службы авіяцыйнай бяспекі, што ў штанах трымае…бомбу. Праз шэсць дзён такім жа чынам ужо "адзначыўся" беларус, які на кантрольна-прапускным пункце сказаў інспектару ваенізаванай аховы, што таксама мае пры сабе выбуховую прыладу. На шчасце, інфармацыя ў абодвух выпадках не пацвердзілася. У дачыненні гора-жартаўнікоў ужо завялі крымінальную справу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yakau-zhurbin
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybuhouka
[5] https://zviazda.by/be/tags/mus-rb