У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 – 2020 гады.
Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 23 сакавіка 2016 года №235, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Праграмай прадугледжана выкананне на базе сучаснай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры работ, скіраваных на аказанне дзяржаўных паслуг і ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе, павышэнне іх даступнасці. Праграма таксама накіравана на стымуляванне экспарту паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, унутранага попыту рэальнага сектара эканомікі, сферы паслуг, сацыяльнай сферы, сферы дзяржаўнага кіравання на якасныя ІТ-паслугі.
Праграма ўключае такія падпраграмы, як «Інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура», «Інфраструктура інфарматызацыі» і «Лічбавая трансфармацыя».
Фінансавае забеспячэнне Дзяржаўнай праграмы будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, што выдаткоўваюцца з рэспубліканскага бюджэту на яе рэалізацыю, а таксама за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання міністэрства сувязі і інфарматызацыі і іншых сродкаў.
Адказным заказчыкам праграмы выступае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/lichbavaya-ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastanova-saveta-ministrau