Пра гэта паведаміў старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфцій Абу-Бекір Шабановіч.
"Тэрміны адкрыцця мячэці прыкладна ўжо вызначаны - плануецца, што яна пачне працаваць у ліпені 2016 года, і на цырымонію будзе запрошана мноства гасцей", - распавёў муфтый. Да гэтага часу трэба паспець завяршыць ўнутраныя работы па роспісе, даставіць мэблю, уладкаваць музей, бібліятэку, адміністрацыйныя памяшканні.
У зале для малітваў працуюць мастакі. Хутка на сценах з'явяцца вытрымкі з Карана. Абу-Бекір Шабановіч запэўніў, што столь будзе ўпрыгожана адмысловымі свяцільнямі, іх замовілі за мяжой. Падчас пятнічнай малітвы, па праекце, у зале можа змясціцца больш 730 вернікаў, а фактычна - 1,5 тыс. "Зараз мы праводзім малітвы ў бытоўках. Людзі не месцяцца, таму выходзяць на вуліцу, нягледзячы на дождж, снег і любую непагадзь" , - адзначыў старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/