Мінскі паўмарафон атрымаў сертыфікат асноўны міжнароднай арганізацыі, якая займаецца развіццём марафонаў па ўсім свеце - AIMS. Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
"Такім чынам, прабег, які прайшоў у 2015 годзе на вышэйшым арганізацыйным узроўні і сабраў тысячы ўдзельнікаў, атрымаў афіцыйнае прызнанне ў сусветнай лёгкаатлетычнай супольнасці", - адзначылі прадстаўнікі федэрацыі. Гэта дазваляе арганізатарам спаборніцтваў стаць часткай міжнароднай сеткі, у якую ўваходзяць звыш 230 найбуйнейшых прабегаў.
У прыватнасці, з атрыманнем сертыфіката AIMS прадастаўляецца магчымасць пашырэння міжнароднага прадстаўніцтва сярод удзельнікаў спаборніцтваў, атрымання кансультацый па пытаннях арганізацыі прабегаў і іншых важных бонусаў.
У гэтым годзе лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ў Беларусі адбудуцца 11 верасня.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-paumarafon