Больш за 300 майстроў з 20 краін свету сабраліся ў Палацы мастацтваў. Там праходзіла трэцяя міжнародная выстава аўтарскіх лялек і мішак «Панна Doll'я». Акрамя таго, для пачаткоўцаў і захопленых лялечнікаў праводзіліся майстар-класы ад прызнаных майстроў лялечнага мастацтва.
У рамках выставы «Панна Doll'я» арганізатары вырашылі не абмяжоўваць сябе строгімі рамкамі, а стварыць яшчэ адзін унікальны праект, які пашырае і дапаўняе агульную экспазіцыю - "Панна Doll'я Style". Гэты праект аб'яднаў аўтарскія ювелірныя ўпрыгажэнні і біжутэрыя, дызайнерскія аксэсуары і прадметы інтэр'еру, рэдкія і незвычайныя напрамкі ў мастацтве.
Міжнародная выстава «Панна Doll'я» - унікальная падзея для Беларусі. Беларускі глядач меў выключную магчымасць, не выязджаючы ў іншыя краіны, пазнаёміцца з творчасцю лялечнікаў з усяго свету.
Фота Марыі Войцік
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-katusau
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/panna-dollya
[4] https://zviazda.by/be/tags/palac-mastactvau
[5] https://zviazda.by/be/tags/lyalki