У сакавіку на спажывецкім рынку краіны зніжаны цэны на свежыя памідоры і агуркі, цытрусавыя, белакачанную капусту, бульбу, буракі, яблыкі, рыс, свініну, тэлевізары, электратавары і іншае, інфармуе Міністэрства гандлю, дадаючы, што рэзервы для такога зніжэння маюцца.
Пры гэтым рознічныя цэны ў Беларусі на спажывецкія тавары ў сярэднім больш чым на 15 працэнтаў ніжэйшыя, чым цэны ў Цэнтральнай федэральнай акрузе Расійскай Федэрацыі.
Разам з тым у мэтах безумоўнага выканання пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па зніжэнні сабекошту выпускаемай прадукцыі не менш чым на 25 працэнтаў, з улікам умацавання ў сакавіку беларускага рубля да асноўных валют, Міністэрства гандлю лічыць, што арганізацыям-вытворцам і пастаўшчыкам неабходна правесці дадатковую работу па зніжэнні цэн на прадукцыю, што адпускаецца.
Неабходна адзначыць, што з пачатку года Міністэрствам гандлю праверана больш за 800 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, складзена і накіравана ў судовыя органы звыш 940 пратаколаў, прыменена штрафных санкцый на суму больш за 3,8 мільярда рублёў. Работа 185 аб'ектаў прыпынялася на тэрмін да 12 дзён.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/gandal
[4] mailto:rs@zviazda.by