Прасунутыя карыстальнікі дыстанцыйнай сістэмы аплаты розных плацяжоў ужо прызвычаіліся карыстацца цэлымі пакетамі паслуг з боку банкаўскага сектара. Менавіта для іх у Беларусбанку існуе зручная паслуга па аўтааплаце комплексу плацяжоў, у тым ліку камунальных. Аднак у гэтым месяцы дадзены пакет часова і часткова не дзейнічае.
Цяпер на сайце буйнейшага банка краіны паведамляецца, што ў сувязі з пералікам сум плацяжоў за камунальныя паслугі за люты і пераносам перыяду аплаты да 5 красавіка ўключна (п. 2.2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №107 ад 23 сакавіка 2016 г. «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву») кліентам, якія выкарыстоўваюць сэрвіс «Аўтааплата», неабходна самастойна аплаціць за аказаныя ў лютым жыллёва-камунальныя паслугі. Ажыццявіць плацяжы за камуналку можна персанальна ва ўстановах і інфакіёсках Беларусбанка, а таксама з дапамогай сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання («Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «ТБ-банкінг»).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/internet-banking
[5] https://zviazda.by/be/tags/kamunalka
[6] https://zviazda.by/be/tags/aplata