У Мінску адбылася сустрэча структурнага падраздзялення Беларускага саюза жанчын Беларусбанка. Сёння ў банкаўскай «пярвічцы» больш за 10 тысяч актыўных і мэтанакіраваных прыгажунь. Яе актыў сабраўся за адным сталом для абмеркавання важных пытанняў.
За круглым сталом гучалі прапановы аб сацыяльным партнёрстве і ўмацаванні ўзаемадзеяння пярвічнай арганізацыі Беларусбанка з гарадскімі, раённымі і абласнымі саветамі жанчын.
Ірына Аляксанава, старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання БСЖ, ідэю падтрымала з вялікім энтузіязмам.
— У арганізацыі банка шмат крэатыўных і маладых жанчын. Мы будзем актыўна супрацоўнічаць. Сёння правесці вялікае мерапрыемства не кожнаму пад сілу, а вось агульнымі намаганнямі — іншая справа. Пачатак ужо пакладзены. Мы збіраліся і правялі некалькі выязных пасяджэнняў, наведвалі аб'екты сацыяльнай сферы Мінска.
У найбліжэйшых планах — зладзіць агульнае мерапрыемства да Дня Перамогі.
Паўнамоцтвы старшыні «пярвічкі» Беларусбанка перайшлі ад Наталлі Петрачковай да Марыны Лянчэўскай. Ужо ў новай ролі старшыня шчыра падзякавала жанчынам за давер і добрыя словы. Прыйшла павіншаваць сяброўку і намесніца старшыні БСЖ Надзея Ермакова:
— Перад маладымі, мэтанакіраванымі і крэатыўнымі спецыялістамі адчынены ўсе дзверы. Упэўнена, змены дадуць станоўчы вынік.
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/hryscina-hilko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva