У красавіку Выдавецкі дом «Звязда» запускае новы інтэрнэт-праект «Спадчына Беларусі» (ён запрацуе па адрасе nasledіe.by). Гэта электронная карта, на якой сабраны аб'екты культурна-гістарычнай каштоўнасці краіны. Ажыццёўлены праект пры дапамозе ЮНЕСКА.
Госць партала займее магчымасць даведацца пра важныя падзеі ў гісторыі Беларусі, выдатных людзей нашай краіны, сучаснае культурнае і навуковае жыццё, пабачыць найпрыгажэйшыя прыродныя аб'екты, пазнаёміцца бліжэй з аўтэнтычнымі абрадамі і рамёствамі.
Матэрыялы «Спадчыны Беларусі» будуць публікавацца на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.
На старонцы кожнага аб'екта з дапамогай інтэрактыўнай яндэкс-карты можна будзе даведацца пра яго месцазнаходжанне. Таксама там будуць змешчаны тэматычныя публікацыі газеты «Звязда» і цікавыя фотарэпартажы.
Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых да беларускай спадчыны людзей. Дасылайце звесткі пра цікавыя аб'екты і іх фотаздымкі на паштовую скрынку праекта — nasledіe@zvіazda.by [3].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] mailto:nasledіe@zvіazda.by
[4] mailto:schklennik@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/spadchyna-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/nasledieby
[7] https://zviazda.by/be/tags/yuneska