За час правядзення аперацыі «Пешаход» у Мінску з 21 да 30 сакавіка ДАІ выявіла амаль 5,5 тысячы парушэнняў правілаў дарожнага руху яго пешымі ўдзельнікамі, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 1105 вадзіцеляў, якія не прапускалі пешаходаў на пераходах. У ДАІ адзначылі, што вынікам праведзенай аперацыі стала зніжэнне колькасці ДТЗ з пацярпелымі людзьмі. Дарожная міліцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў дарожнага руху для пешаходаў прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, а калі правапарушэнне здзейснена ў стане алкагольнага ап'янення — штраф ад 3 да 5 базавых велічынь.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/peshahod
[5] https://zviazda.by/be/tags/parushalnik
[6] https://zviazda.by/be/tags/dai
[7] https://zviazda.by/be/tags/pravily-darozhnaga-ruhu