Прадавец аднаго з магілёўскіх магазінаў засталася без заробку. Прычына — выяўленая падчас рэвізіі нястача. Пакрыўджаная жанчына пайшла шукаць праўды ў абласное аб'яднанне прафсаюзаў. І, як высветлілася, недарэмна. Юрысты хутка знайшлі шэраг парушэнняў нормаў беларускага заканадаўства аб працы, якія дапусціў наймальнік. У адпаведнасці з Працоўным Кодэксам, ён павінен быў папярэдзіць работніка наконт утрымання грошай не пазней 2 тыдняў пасля выяўлення прычыненай ім шкоды і запатрабаваць тлумачэнне. Але ён праігнараваў гэта патрабаванне. Як і тое, што сума спагнання не павінна была складаць больш за 50% заробку.
Жанчына была азнаёмлена са сваімі правамі, а галоўны прававы інспектар працы абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іна Чабатарэўская дапамагла ёй скласці іскавую заяву ў суд. Але да гэтага справа не дайшла. Наймальнік прызнаў парушэнні, адмяніў загад і выплаціў жанчыне заробак, які ёй належаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:zigulya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/prafsayuz