З першых дзён красавіка ў краіне павялічана тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі. Цяпер яна складае 298 тысяч рублёў. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 6 красавіка 2016 года №289.
Згодна з гэтым дакументам, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў з улікам карэктуючых каэфіцыентаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/taryfnaya-stauka