У мінулую суботу Беларусь далучылася да Сусветнай прыборкі 2016 «Зробім!». Больш за 30 населеных пунктаў нашай краіны адгукнуліся на прапанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і выйшлі на міжнародную акцыю па прыбіранні бытавых несанкцыянаваных звалак. Падчас гэтага экалагічнага суботніка дзясяткі тон смецця сабралі валанцёры ў лясах, парках, на берагах рэк і азёр.
У Мінску некалькі добраахвотных атрадаў прынялі ўдзел у акцыі. У пасёлку Сеніца актывісты зялёнага руху, дзеці мясцовай музычнай школы, жыхары пры ўдзеле прадстаўнікоў Мінпрыроды, Міністэрства ЖКГ і іншых мінскіх устаноў прыбіралі прыбярэжную водаахоўную паласу, збіралі пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, аўтапакрышкі, бітую цэглу, металалом. Акцыя з'яўляецца своеасаблівым стартам для правядзення ў Беларусі суботнікаў па прыборцы і добраўпарадкаванні гарадоў і населеных пунктаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/smecce
[3] https://zviazda.by/be/tags/susvetnaya-pryborka-2016-zrobim
[4] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/subotnik