Кол-цэнтры па новых правілах увозу тавараў для асабістага карыстання пачнуць працаваць з 14 красавіка, паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі. Нумары тэлефонаў можна будзе знайсці на афіцыйных сайтах Дзяржаўнага мытнага камітэта і ўсіх мытняў.
Магільны склеп князёў Паскевічаў, размешчаны на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, адкрыўся для наведвання пасля працяглага перыяду рэстаўрацыі.
У Мінску павялічылі фіксаваныя тарыфы на водазабеспячэнне і водаадвядзенне, што прадастаўляюцца насельніцтву, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Фіксаваны тарыф (без падатку на дабаўленую вартасць) на водазабеспячэнне складзе Br6 тыс. 875 за 1 куб.м. (раней — Br5 тыс. 400), водаадвядзенне (каналізацыя) — Br4 тыс. 530 (раней — Br3 тыс. 600).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/naviny