На Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе пачалі атрымліваць дадатковую энергію з прадуктаў, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці. Цяпер на завод прывозяць каўбасы, паўфабрыкаты, агародніну і садавіну супермаркеты, таксама астаткі ежы дастаўляюць з рэстаранаў і іншых прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
Раней гэтыя арганічныя адходы выкідвалі проста на звалку, цяпер іх разам з іншымі гарадскімі бытавымі адходамі ператвараюць у біягаз. Для гэтага астаткі прадуктаў змяшчаюць у спецыяльныя ёмістасці, дзе яны бродзяць прыкладна тры тыдні. Потым атрыманы газ ачышчаюць і спальваюць у міні-ТЭЦ. Выпрацаваная такім чынам электраэнергія паступае ў гарадскія сеткі.
Паводле інфармацыі начальніка аддзела смеццеперапрацоўчага завода Наталлі ТРЫФАНАВАЙ, летась было перапрацавана 16 тысяч тон арганічных адходаў. З іх дзве з паловай тысячы тон паступіла ад юрыдычных асоб: прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Спецыялісты падлічылі, што электраэнергіяй, атрыманай з біягазу, можна забяспечыць каля дзвюх тысяч прыватных дамоў. Выпрацоўку гэтага віду паліва на заводзе плануюць павялічваць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:yackevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/brescki-smecceperapracouchy-zavod
[5] https://zviazda.by/be/tags/energiya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/praterminavanyya-pradukty