Беларусь наведала дэлегацыя з Пакістана на чале з міністрам прамысловасці і вытворчасцяў Ханам Жатоем. У праграме дзелавога візіту было азнаямленне з шэрагам найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны: «МТЗ», «Аграмаш», «Белшына», «Атлант», «МАЗ», «Амкадор», «БелАЗ». Дэлегаты ўжо зацікавіліся беларускімі трактарамі, самазваламі, аэрадромнай тэхнікай.
Як адзначыў Хан Жатой, беларуская тэхніка вельмі папулярная ў Пакістане і збіраецца там ужо апошнія 30 гадоў. Паводле яго слоў, у супрацоўніцтва двух бакоў сёння ёсць усе перспектывы для дасягнення тавараабароту ў 1 млрд долараў, таму яго неабходна працягваць і ўмацоўваць. Акрамя таго, падкрэсліў міністр, дзякуючы будаўніцтву кітайска-пакістанскага калідора грузавая і будаўнічая тэхніка з Беларусі можа стаць яшчэ больш запатрабаванай. У перспектыве ў Пакістане стане магчымым збіраць прадукцыю не толькі для мясцовага рынку, але і для трэціх краін: з'явіцца выхад на рынкі Сярэдняга і Блізкага Усходу. Пасля стварэння кітайска-пакістанскага калідора з'явіцца выхад у Паўднёва-Усходнюю Азію і Афрыку.
Міністр прамысловасці і вытворчасцяў Пакістана таксама расказаў, што падчас візіту ўжо адбылася сустрэча з міністрам аховы здароўя Беларусі Васілём Жарко, дзе абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:krуzhеvісh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/pakistan
[5] https://zviazda.by/be/tags/pramyslovasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstvy-krainy
[7] https://zviazda.by/be/tags/mtz
[8] https://zviazda.by/be/tags/belshyna
[9] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-tehnika
[10] https://zviazda.by/be/tags/rynak