Галоўнай «фішкай» незвычайнага суботніка, які адбыўся ў прысталічным жылым раёне Новая Баравая, стала перасадка 25-гадовага дуба за межы будаўнічай пляцоўкі новага дома. Гэта адбылося дзякуючы спецыяльнай машыне, якая дазваляе выкопваць і перасаджваць вялікія дрэвы. З дапамогай такой тэхнікі дрэва застаецца ў зямлі, у якой яно расло доўгія гады. Важна, што ў такім выпадку захоўваецца неабходная каранёвая сістэма, якая дапамагае дрэву прыжыцца на новым месцы. Арганізатарам акцыі выступіла кампанія «А-100», супрацоўнікі якой прынялі непасрэдны ўдзел у «зялёным» суботніку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-buzhan
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/dub
[5] https://zviazda.by/be/tags/novaya-baravaya