…Яна была добра вядомая ў літаратурных колах Пецярбурга, кантактавала са многімі знакамітымі пісьменнікамі і паэтамі пачатку дваццатага стагоддзя. Яе кахалі і прысвячалі ёй вершы. Ігар Севяранін, “кароль паэтаў” перыяду Сярэбранага веку, зрабіў яе гераіняй сваёй аўтабіяграфічнай паэмы “Колокола собора чувств”. “У меня есть Сонечка-сестра” – казаў пра яе вялікі трыбун Уладзімір Маякоўскі, блізкі сябар і адзін з адданых прыхільнікаў. Пасля бурнай "паэтычнай" маладосці яе чакала не менш насычаная савецкая сталасць: шлюб са старшынёй Саўнаркама БССР, буйныя адміністрацыйныя пасады ў культурна-асветніцкіх структурах, 17 гадоў у сталінскіх лагерах... Супярэчліваму жыццю Соф’і Шамардзіной – першай у свеце артысткі-футурысткі, якая нарадзілася ў Мінску, але з лёгкасцю стала “сваёй” у літаратурнай супольнасці Пецярбурга – прысвечана кніга Георгія Захарава “Провинциалка”, якая выйшла ў Выдавецкім доме “Звязда”. Сюжэт аповесці мае рэальную гістарычную аснову. Акрамя таго, чытачы змогуць даведацца, чым жыў Мінск пачатку ХХ стагоддзя.
Каб набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:
+375 17 288 1294 [1]
+375 17 284 7965 [2]
Чтобы купить книгу по специальной цене (без торговой наценки) обращайтесь в Издательский дом «Звязда» по телефонам:
Спасылкі
[1] tel:%2B375%2017%20288%201294
[2] tel:%2B375%2017%C2%A0284%207965
[3] http://old3.zviazda.by/project-biblioteka/