Факел летняй Алімпіяды ў Бразіліі запалены на поўдні Грэцыі.
Яго плануюць даставіць у Бразілію 3 мая.Рытуал запальвання алімпійскага агню быў заснаваны 80 гадоў таму — на гульнях у Берліне 1936 года — і паўтарае цырымонію, што праводзілася ў старажытнай Алімпіі, паведамляе ВВС.
Напачатку цырымоніі грэцкая актрыса Кацярына Лехоу прамовіла сімвалічную малітву Апалону, богу святла і апекуну мастацтваў у Старажытнай Грэцыі. Потым яна, апранутая ў туніку, што нагадвае тыя, што насілі ў Старажытнай Грэцыі, запаліла агонь з дапамогай парабалічнага люстэрка.
Як паведаміў Міжнародны Алімпійскі камітэт, агонь цягам шасці дзён будуць несці па Грэцыі, у тым ліку пранясуць праз лагер бежанцаў у Афінах.
Алімпійскі факел павінен быць дастаўлены ў Бразілію 3 мая: там яго пранясуць праз 500 гарадоў і вёсак у цягам 100 дзён.
Як вядома, цырымонія адкрыцця Алімпіяды адбудзецца ў Рыа-дэ-Жанэйра 5 жніўня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyski-agon
[4] https://zviazda.by/be/tags/braziliya