Яна прысвечана прафесійнаму навучанню суддзяў і пракурораў. Як паведаміў у размове з журналістамі Аляксандр Канюк, генеральны пракурор нашай краіны, мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Савета Еўропы.
На канферэнцыю прыехалі як прадстаўнікі міжнародных арганізацый, універсітэтаў, так і практыкі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Украіны.
— Прыбыў вельмі знакавы чыноўнік з Англіі, каб расказаць, якая сістэма падрыхтоўкі суддзяў і пракурораў у іх, — звярнуў увагу Аляксандр Канюк.
Філіп Буая, дырэктар Генеральнага дырэктарата па правах чалавека і вяршэнстве права Савета Еўропы, падзякаваў генеральнай пракуратуры нашай краіны за дапамогу ў арганізацыі канферэнцыі.
— Доўгатэрміновая мэта Савета Еўропы — убачыць Беларусь у складзе сваіх дзяржаў-членаў, — заявіў Філіп Буая. — Спадзяюся, што канферэнцыя будзе садзейнічаць гэтай мэце.
Ён нагадаў, што наша краіна ўжо з'яўляецца паўнапраўнай удзельніцай 10 канвенцый Савета Еўропы.
— Як сказаў міністр замежных спраў вашай дзяржавы генеральнаму сакратару Савета Еўропы ў снежні мінулага года, Беларусь разглядае магчымасць далучыцца і да іншых канвенцый Савета Еўропы, — адзначыў Філіп Буая. — Падчас знаходжання ў Беларусі ў мяне адбудуцца двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку і ў Міністэрстве замежных спраў, для таго, каб паглядзець, якім чынам можна было б рухацца ў гэтым кірунку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/generalnaya-prakuratura
[5] https://zviazda.by/be/tags/savet-europy
[6] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/prakuror