19 красавіка ў г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці адбылося чарговае літаратурна-мастацкае свята пад красамоўнай назвай «Зэльвенскія сакавіны». Гэтае свята ладзіцца ў Зэльве ўжо ў 19-ы раз і ў гэтым годзе праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Сямейныя чытанні».
На гэтае святочнае мерапрыемства, разам з вядомымі беларускімі пісьменнікамі Уладзімірам Мазго і Міколам Чарняўскім, быў запрошаны і намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» Генадзь Аўласенка.
Свята «Зэльвенскія сакавіны», як і заўсёды, прымаў раённы Палац культуры, на сустрэчы прысутнічалі бібліятэкары раёна, настаўнікі і вучні мясцовых школ, жыхары Зэльвы.
Генадзь Аўласенка, апрач знаёмства гледачоў са сваімі вершаванымі творамі, расказаў ім аб часопісе «Бярозка» і запрасіў усіх прысутнах да творчага сяброўства з гэтым беларускамоўным часопісам для падлеткаў. Прычым, не толькі ў якасці простых чытачоў часопіса «Бярозка», але і яго патэнцыяльных будучых аўтараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0