У маі-чэрвені Беларускі дзіцячы хоспіс, што пабудаваны ў пасёлку Вопытны Мінскага раёна, плануе правесці азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі. А для гэтага спатрэбяцца сродкі. Іх збор у межах сацыяльнага праекта «Звычайны цуд» ужо аб'яўлены.
Усім, хто вырашыць падтрымаць праект, прапануецца ахвяраваць адну з указаных сум: 100 000 рублёў, 500 000, 1 000 000, 2 000 000, 5 000 000, 10 000 000, 20 000 000 і г.д. Усіх ахвяравальнікаў чакаюць падарункі. Тыя, хто падорыць 100 000 і 500 000, атрымаюць насенне «Чароўных палачак» у дызайнерскай упакоўцы. Мецэнаты такіх сум, як 1 000 000, 5 000 000 і г.д., атрымаюць сапраўдныя Чароўныя палачкі, вырабленыя мастакамі і іншымі творчымі людзьмі з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках. А самыя буйныя спонсары — ад 20 000 000 рублёў — атрымаюць Чароўныя палачкі ў эксклюзіўным выкананні і ўнікальную кнігу філасофскіх казак, створаную спецыяльна для праекта.
Вынікі будуць падведзеныя 29 мая. Падрабязней аб тым, як пералічыць грошы, чытайце на сайце newhospіce.by [3] ў раздзеле «Як дапамагчы». Пры пералічэнні сумы пасля прозвішча неабходна дапісаць слова «Цуд». За навінамі праекта «Звычайны цуд» сачыце на партале ВОЛШЕБНИК.БЕЛ [4].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://newhospice.by/
[4] http://xn--90abjnkcqe5g.xn--90ais/
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzicyachy-hospis