Даследчыкі прааналізавалі даныя больш як 30 000 чалавек ва ўзросце, старэйшым за 65 гадоў.
Больш як 9% пажылых людзей сама меней два разы на тыдзень займаліся сілавымі трэніроўкамі. Даследаванне паказала: удзельнікі, якія трэніраваліся, радзей паміралі на працягу наступных 10 гадоў, перадае Zее Nеws. У такіх добраахвотнікаў была на 41% зніжана рызыка смерці ад хваробы сэрца, а верагоднасць смерці ад раку — на 19%. Па словах спецыялістаў, уплыў сілавых трэніровак на здароўе мала вывучаны. Тым не менш вядома, што яны станоўча ўплываюць на мышачную масу, функцыянальны стан і карысныя для людзей з хранічнымі захворваннямі, такімі як дыябет, астэапароз, астэахандроз і атлусценне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dasledchyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/trenirouka-vynoslivasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyccyo
[6] https://zviazda.by/be/tags/pazhylyya-lyudzi