Апошні з сапернікаў Трампа, губернатар Агаё Джон Кейсік, афіцыйна выйшаў з гонкі за пасаду прэзідэнта ЗША.
Раней ад удзелу ў выбарах адмовіўся сенатар Тэд Круз. Гэта звязана з вынікамі першасных выбараў у шэрагу штатаў. Такім чынам, мільярдэр Дональд Трамп застаецца адзіным кандыдатам ад рэспубліканцаў. А з боку дэмакратаў засталіся двое прэтэндэнтаў - сенатар ад Вермонта Берні Сандэрс і экс-дзяржсакратар Хілары Клінтан.
Адзначым, што калі перадвыбарная кампанія толькі пачыналася, многія эксперты лічылі, што ў эксцэнтрычнага і скандальнага бізнесмена няма шанцаў быць вылучаным у прэзідэнты.
tvr.by [1]
Спасылкі
[1] http://www.tvr.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp