Напэўна, кожны беларус ведае альбо чуў, што ў нашай краіне ёсць такое цудадзейнае месца, дзе растуць... крыжы.
Сотні паломнікаў накіроўваюцца ў старажытны Тураў, каб адшукаць і прыхіліцца да святыняў. Крыжы знаходзяцца, гэта значыць – растуць, на Барысаглебскіх могілках, якія месцяцца з паўднёва-заходняга боку, побач з горадам. У дзень светлай Радаўніцы на былых манастырскіх могілках заўсёды шматлюдна.Тураўчане, альбо тураўцы -- як яны сабе называюць, наведваюць магілы спачылых сваякоў і родных. Паломнікі з Беларусі і суседніх краін шукаюць тураўскую славутасць. Для іх на шыльдачках намаляваны ўказальнікі.
У Тураве два дні памяці памерлых. Акрамя афіцыйнай Радаўніцы, тут спакон веку ўшановаецца і Мірскі Вялікдзень, які адзначаецца ў чацверг пасля Хрыстовай Пасхі. Напэўна, з часоў Кірыла Тураўскага альбо яшчэ раней, вядзецца гэтая традыцыя наведвання могілак. Дарэчы, існуе легенда, што на гэтых могілках спачывае і сам тураўскі Залатавуст, прылічаны да святых.
Акрамя Барысаглебскіх, у горадзе над Прыпяццю ёсць яшчэ двое могілкаў. Адны каля Усясвяцкай царквы, іншыя побач -- праз старое рэчышча Струмені – прытока Прыпяці. Могілкі да нашага часу не закрытыя – тут працягваюць хаваць. Тураўцы імкнуцца, каб апошні прытулак сваіх дзядоў і бацькоў выглядаў прыстойна і нават прыхожа. Бо Тураў – рызынка, славутасць, гістарычны і культурны цэнтр.
Фота аўтара
Жыткавіцкі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/radaunica
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryzhy