Прыярытэтныя віды дзейнасці (сектары эканомікі) для ажыццяўлення інвестыцый вызначаны ў Беларусі.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 12 мая 2016 года №372, паведамілі ў прэс-службе ўрада. У адпаведнасці з пастановай прыярытэтнымі для ажыццяўлення інвестыцый з'яўляюцца віды дзейнасці (сектары эканомікі), у якіх рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты: па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (на перыяд іх рэалізацыі, названы ў такім рашэнні); а таксама ў рамках дзяржаўных праграм (на перыяд рэалізацыі гэтых праектаў), а таксама ўключаныя ў пералік прыярытэтных відаў дзейнасці (сектараў эканомікі) для ажыццяўлення інвестыцый.
Згодна з пастановай прыярытэтнымі для інвестыцый сектарамі эканомікі вызначаны металургія; машынабудаванне; вытворчасць электратэхнічнай, оптыка-механічнай, прыборабудаўнічай прадукцыі, бытавой тэхнікі і электронікі; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; стварэнне і развіццё лагістычнай сістэмы; чыгуначны і паветраны транспарт. У пералік таксама ўключаны тэкстыльная і гарбарна-абутковая прамысловасць; збожжаперапрацоўчая прамысловасць; цукровыя і кандытарская галіны; кансервавая і маслатлушчавая галіны; дзейнасць у сферы аказання паслуг насельніцтву; дзейнасць па перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў; культура.
Да прыярытэтных для інвестыцый напрамкаў аднесена таксама будаўніцтва, рэканструкцыя і абсталяванне пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу; а таксама будаўніцтва, рэканструкцыя і абсталяванне аб'ектаў органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь.
Да слова, пастанова ўступае ў сілу з 15 мая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/investycyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastanova-saveta-ministrau
[5] https://zviazda.by/be/tags/investycyynyya-praekty
[6] https://zviazda.by/be/tags/metalurgiya
[7] https://zviazda.by/be/tags/mashynabudavanne