Мне вельмі падабаецца часопіс «Бярозка».
Напэўна, і вам таксама! Таму я вырашыла паказаць яго ў сваёй школе. Вялікі дзякуй настаўніцы гісторыі і дырэктару школы адначасова Балбека Надзеі Аляксандраўне за палову ўрока, аддадзеную мне і «Бярозцы». Аднакласнікам адразу стала цікава: кожны ўзяў часопіс у рукі, усе пачалі глядзець яго. А я расказала пра тое, як пазнаёмілася з ім, як ён мне падабаецца, пра што ў ім пішуць… І гаварыла я праўду: гэта мой часопіс, які я шукала, якога мне не хапала. Дзякуючы яму я і мову разумець стала лепш, і размаўляць.
Дык і вы пазнаёмце сваю школу з такім сапраўдным часопісам-сябрам!
Дасылаю два фотаздымкі. На адным я з вучнямі, на другім — проста я.
Шкляр Марыя
6 клас, Бігосаўская СШ
Ад рэдакцыі.
Мы не замаўлялі гэты ліст. Проста атрымалі яго ў сваю паштовую скрыню. І цяпер толькі дапамагаем голасу маленькай школьніцы быць пачутым па ўсёй краіне. Голасу, аддадзенаму за «Бярозку»!
Падпісныя індэксы:
Ведамасныя:
74879 льготны ведамасны (для школ) – 40 000 рублёў за нумар, 120 000 рублёў на квартал, 240 000 рублёў на паўгоддзе.
748222 ведамасны – 45 000 рублёў за нумар, 135 000 рублёў на квартал, 270 000 рублёў на паўгоддзе.
Індывідуальныя:
74888 для членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі — 20 000 рублёў за нумар, 60 000 рублёў на квартал, 120 000 рублёў на паўгоддзе.
74822 індывідуальны – 25 000 рублёў за нумар, 75 000 рублёў на квартал,
150 000 рублёў на паўгоддзе.