Шпалера вельмі палягчае жыццё на дачы. Яна вельмі добра падыходзіць для ўсіх павойных раслін. А гэта значыць, што не трэба будзе кожны год падвязваць парасткі агуркоў, вінаграду і іншых, схільных да разрастання па вертыкальнай паверхні раслін.
Самую простую шпалеру зрабіць пад сілу нават пачаткоўцу. Для яе спатрэбяцца тонкія ствалы вербалозу або любога іншага больш-менш прамога куста і дрот для змацоўвання канструкцыі. Замест дроту можна выкарыстоўваць і цвікі.
Працэс стварэння шпалеры зводзіцца да таго, што нарыхтаваныя палкі трэба збіць цвікамі або скруціць дротам у краты. Ну а пасля гэтага ўсталяваць на месца, дзе расце павойная расліна. Застаецца толькі дачакацца, калі расліна цалкам апляце новую тэрыторыю.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/shpalera
[3] https://zviazda.by/be/tags/dacha