Аўстралійскі бізнесмен Крэйг Райт, якога яшчэ ў канцы 2015 года журналісты называлі стваральнікам біткойнаў, пацвердзіў сваё дачыненне да вынаходства віртуальнай валюты. Пры гэтым аўстраліец патлумачыў паходжанне свайго псеўданіма.
На сустрэчы з супрацоўнікамі карпарацыі BBC Райт у якасці доказу прадэманстраваў лічбавыя подпісы, створаныя ў самым пачатку эры развіцця крыптавалюты. Сваё прызнанне бізнесмен патлумачыў тым, што вырашыў пакласці канец спекуляцыям на тэму асобы заснавальніка сістэмы біткойнаў і захацеў, каб яго пакінулі ў спакоі. Прынцыпы работы сеткі па эмісіі біткойнаў былі апублікаваны ў 2008 годзе і падпісаны імем Сатошы Накамоты. Райт патлумачыў, што назваў сябе так у гонар японскага купца і філосафа XVІ стагоддзя Тамінага Накамоты, які крытычна ставіўся да нарматыўных прынцыпаў мыслення свайго часу і выступаў за свабодны гандаль.
hvir@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] mailto:hvir@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/buduchynya