«Беларусь абсалютна адкрыта для кантактаў з міжнароднай супольнасцю пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, але мы супраць рознага роду спекуляцый. Мы запрашаем калег на пляцоўку, каб кожны мог на свае вочы ўбачыць ход рэалізацыі гэтага праекта, не ўтойваем нічога ад грамадскасці. Мы вельмі сур'ёзна ставімся да кожнага этапу, звязанага з будаўніцтвам АЭС, у тым ліку да пытанняў выбару пляцоўкі, з падрыхтоўкай інфраструктуры, нарматыўнай базы, кадраў, арганізацыі будаўнічага працэсу. І трэба адзначыць, што міжнародныя арганізацыі ў сферы атамнай энергетыкі пазітыўна ацэньваюць вопыт беларускага боку ў рэалізацыі праекта АЭС».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-patupchyk-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministr-energetyki-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-atamnaya-elektrastancyya