Даследчыкі з Нацыянальнага інстытута анкалогіі ў ЗША прааналізавалі даныя аб фізічнай актыўнасці 12 груп добраахвотнікаў з Еўропы і ЗША. Затым яны супаставілі гэтыя даныя з распаўсюджанасцю 26 відаў раку. За 11 гадоў сярод 1,4 мільёна ўдзельнікаў было выяўлена 186 932 выпадкі раку.
Навукоўцы выявілі: высокі ўзровень фізічнай актыўнасці змяншаў верагоднасць 13 з 26 відаў раку. Так, дзякуючы яму зніжалася рызыка адэнакарцыномы стрававода (на 42%), раку печані (на 27%), лёгкіх (на 26%), нырак (на 23%), кардыяльнага аддзела страўніка (на 22%). Акрамя таго, верагоднасць міелаіднага лейкозу памяншалася на 20%, міеломы — на 17%, раку тоўстай кішкі — на 16%, галавы і шыі — на 15%, прамой кішкі — на 13%, малочнай залозы — на 10%.
У цэлым фізічная актыўнасць зніжала рызыку раку на 7%.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/fizichnaya-aktyunasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/rak
[5] https://zviazda.by/be/tags/dasledchyki