Першамайская раённая арганізація Мінска "Беларускі саюз жанчын" святкуе сваё трыдцацігоддзе.
За мінулыя гады арганізацыя пераадолела шмат выпрабаванняў, ні разу не змяніўшы сваім прынцыпам — абараняць інтарэсы жанчын.
У актыве жаночай арганізацыі раёна шмат добрых спраў: жанчыны падтрымліваюць шматдзетныя сем'і, аказваюць дапамогу малазабяспечаным жанчынам і дзецям, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама Лагойскаму дому-інтэрнату для інвалідаў. Жанчыны прымалі ўдзел у міжнароднай патрыятычнай акцыі "Нет фашизму! Детство без войны", праводзяць "Урокі Мужнасці" ў школах, бібліятэках і ВНУ; ладзяць мастацкія выставы. Без увагі жанчын не застаюцца і ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны.
З юбілеем арганізацыю павіншавалі іх добрыя сябры: прадпрыемства "Мабільныя ТэлеСістэмы", спартыўны комплекс "Алімпійскі", адміністрацыя Першамайскага раёна і іншыя грамадскія арганізацыі.
Старшыня Першамайскай раённай арганізацыі Таісія Пужэвіч расказвае: "Гэты перыяд быў перыядам плённага супрацоўніцтва з міжнароднымі дабрачыннымі арганізацыямі і фондамі, такімі як "Полюс Надзеі", "Фондам міласэрнасці і здароўя", "Таварыствам дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі", Чэшскім і Расійскім пасольствамі, Домам Масквы. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву штогод на аздараўленне ў Германію накіроўваліся дзеці з нашай раённай асацыяцыі шматдзетных бацькоў, а дзеці з абмежаванымі магчымасцямі атрымлівалі падарункі на калядныя святы".
У планах жанчын ўмацаванне жаночага руху, стварэнне пярвічных арганізацый у галіне адукацыі, культуры, аховы здароўя, камунальных службах і праваахоўных структурах Першамайскага раёна. Таксама арганізацыя мае намер больш актыўна супрацоўнічаць з "Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам ім. св. Кірыла і Мяфодзія".
Фота Іаланты Вашкевіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-melihava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-zhanchyn