Злосныя пажыральнікі энергіі захапілі яго, прымушаючы нас шалёна марнаваць грошы. Але не ўсё страчана...
Анлайн-гульню «SaveMan» на тэму энергаэфектыўнасці стварыў калектыў Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа машынабудавання.
Прайсці аўтарызацыю гульцы могуць праз сацыяльныя сеткі. Зарэгістраваныя ўдзельнікі разам з супергероем SaveMan (Зберагальнікам) праходзяць 10 узроўняў і перамагаюць пажыральнікаў энергіі. Перасоўваючыся ад узроўню да ўзроўню, яны знаходзяць рашэнне ў сітуацыях, з якімі мы ўсе сутыкаемся ў паўсядзённым жыцці. Усяго прадугледжана 1000 пытанняў. Правільна на іх адказваючы, гульцы эканомяць віртуальныя грошы, выдаткаваць якія можна на развіццё свайго персанажа. Гульня зроблена ў жанры MMRPG, які дазваляе далучаць неабмежаваную колькасць анлайн-удзельнікаў.
Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж машынабудавання з'яўляецца пілотным аб'ектам праекта ЕС / ПРААН «Энергаэфектыўнасць у школах».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/energaefektyunasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/saveman
[7] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-gulnya
[8] https://zviazda.by/be/tags/praan