У Мінску праваахоўнікі затрымалі 50-гадовага мужчыну, які, знаходзячыся ў адным з казіно, пашкодзіў у гульнявой зале камп'ютарны манітор коштам больш за 15 мільёнаў рублёў.
— У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі адміністрацыі ўстановы, якія і паведамілі пра такі ўчынак аднаго з наведнікаў, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна АБОЗНАЯ. — Як высветлілася, затрыманы 50-гадовы мінчанін мае гульнявую залежнасць. Афіцыйна нідзе не працуе, аднак з'яўляецца частым госцем падобных устаноў горада. Свой учынак мужчына патлумачыў тым, што прайграў у рулетку буйную суму грошай, таму раззлаваўся і вырашыў выліць раздражненне... на манітор камп'ютара. За хуліганства грамадзяніну пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/farpost-spakoyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/kazino