На самай справе патрэбна не так і шмат. Галоўнае, ведаючы пра зменлівасць беларускага надвор'я, пакласці такія рэчы ды абутак, якія дапамогуць захаваць здароўе. Вялікая спартыўная сумка або заплечнік павінны замяніць шмат дробных торбаў — для зручнага самастойнага пераносу сваіх рэчаў.
З прадметаў асабістай гігіены трэба ўзяць:
Для дзяўчат: касметыка для догляду скуры і цела, прадметы гігіены.
Пажадана захапіць і сродак ад камароў.
Варта прасачыць, каб дзіця не прыхапіла тое, што можа яму нашкодзіць, напрыклад цыгарэты (не кажучы пра спіртныя напоі ці наркотыкі).
«Важна, каб дзіця не прывезла з сабой у аздараўленчы лагер інфекцыю або ў яго самога не пагоршылася здароўе, — нагадвае загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала МАЛАХАВА. — Таму перад адпраўкай неабходна звярнуцца ў паліклініку для атрымання медыцынскай даведкі. Пры неабходнасці ўрач дасць і адпаведныя рэкамендацыі па руху, харчаванні. Дзеці з вострымі саматычнымі захворваннямі, скурнымі заразнымі і іншымі інфекцыйнымі хваробамі, педыкулёзам у лагер не прымаюцца».
У арганізаваным летніку забяспечваецца паўнацэннае разнастайнае харчаванне, якое адпавядае фізіялагічным патрэбам і ўзросту. Пітная вада, якой забяспечваюцца дзеці, — прамысловай вытворчасці, бутыляваная, або гатаваная. Таму не варта даваць з сабой харчовыя прадукты, акрамя, можа быць, пячэння, цукерак, соку ў дробнай упакоўцы і 1-2 л бутыляванай вады ў дарогу.
Якой бы фармальнасцю гэта ні выглядала, але зрабіце перад ад'ездам акцэнт на бяспечных паводзінах. Курэнне, распіванне спіртных напояў — не жарты, і гэта адназначна забаронена. Забараняецца і самастойна пакідаць тэрыторыю лагера. Варта нагадаць, што калі з'явілася дрэннае самаадчуванне, укусіў клешч, намуліў нагу або з'явіліся ваніты, млосць, дыярэя, боль у жываце, неабходна неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу або паведаміць важатаму. Папярэдзьце дзіця і аб тым, што не трэба баяцца ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца, — спартыўных, забаўляльных, музычных. Варта спрабаваць, каб не аказацца ў ізаляцыі, і ніколі не перажываць за адмоўны вынік!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:protas@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/azdaraulenchy-lager
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-lager
[7] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya