«...Я таксама з тых, каго называюць разлучнiцамi. Пяць гадоў таму адбiла чужога мужа, двое дзяцей засталiся без бацькi, жонка трапiла ў бальнiцу з гiпертанiчным крызам... Я не настойвала на шлюбе, ён сам сказаў: «Калi я застануся з iмi, шчаслiвым не будзе нiхто».
Мiнуў час, страсцi ўляглiся. У нас нарадзiлася дачка. Пачалiся звычайныя праблемы: кватэра, праца, грошы... Ён падтрымлiвае кантакты з дзецьмi ад першага шлюбу, часам тэлефануе былой жонцы: то пра здароўе спытае, то сваякам прывiтанне перадасць, то дапамогу прапануе... Знешне я на гэта рэагую спакойна, хоць унутры ўсё закiпае. Ды i ён часта зрывае на мне свой дрэнны настрой або проста са мной не размаўляе... I я ўсё часцей думаю: а навошта мы «заварылi» ўсё гэта? Каханне не можа доўжыцца вечна, i рана цi позна даводзiцца канстатаваць — ты яму не патрэбна або патрэбна не так, як раней. I дзеля гэтага я некалi пайшла на злачынства — разбурыла чужую сям'ю?..
Вiка, г. Гомель».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/usyo-pra-evu
[3] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[4] https://zviazda.by/be/tags/razluchnica
[5] https://zviazda.by/be/tags/adnosiny-pamizh-muzhchynami-i-zhanchynami