«Ён любiць зiму, я — лета. Ён апранаецца пераважна ў аднатоннае, цёмнае, чорнае, я — у яркае, шматколернае, сонечнае... Ён меланхалiчны i задуменны, я смяшлiвая i iмпульсiўная. Калi ён адказвае «так», я кажу «не». Калi ён аддае перавагу цяжкаму року, я ўздымаю настрой пад Рыкi Марцiна. Ён бывае страшэнным занудам, ну а я — надакучлiвай балбатухай...
Ужо тры гады мы разам i... разыходзiцца не збiраемся. У мяне душа не на месцы, калi я доўга не бачу яго задуменную фiзiяномiю. А ён тэлефануе мне некалькi разоў на дзень, каб спытаць, з чаго я зараз рагачу... Мы такiя розныя, што проста створаны адно для аднаго. Мы можам не бачыцца некалькi дзён, а здараецца, не можам расстацца i на хвiлiну. Ён нiколi не казаў мне «кахаю», а я нiколi не абяцала, што буду з iм заўсёды. Навошта словы, калi i так усё зразумела?
Настасся, г. Жодзiна».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/usyo-pra-evu
[3] https://zviazda.by/be/tags/adnosiny-pamizh-muzhchynami-i-zhanchynami