"Джазавыя суботы ля Ратушы" сталі ўжо традыцыйнай і вельмі чаканай жыхарамі Мінска падзеяй. Гэтым летам аматары джаза атрымлівалі асалоду ад музыкі пад адкрытым небам ужо ў чацвёрты раз, а ўпершыню "Джазавыя суботы" прайшлі 8 чэрвеня 2013 года.
У гэтым годзе акрамя спецыяльна адведзеных месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і велапарковак была арганізавана так званая «чароўная хатка», дзе рыхтаваліся малочныя фруктовыя кактэйлі, а маладыя бацькі маглі скарыстацца спавівальным столікам. Таксама падчас фестывалю непадалёк працаваў кулінарны блок "Vulitsa.Ezha".
Акрамя беларускіх музыкаў на працягу трох чэрвеньскіх вечароў перад мінскай публікай выступалі зоркі сусветнага джаза з Германіі, Італіі, Польшчы, Румыніі, ЗША і Францыі.
Як адзначыў дырэктар канцэртнага агенцтва «Эквілібрыўм Артс» Захар Дудзінскі, мэта і адметная рыса фестывалю - наблізіць джаз да людзей.
Адчуць атмасферу гэтага свята можна на прапанаваным відэа. Магчыма, і вы пажадаеце налета наведаць "Джазавыя суботы"?
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-katusau
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzhazavyya-vechary-kalya-ratushy
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzhaz