Склад удзельнікаў фіналу Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2016» стаў вядомы 27 чэрвеня. Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.
Арганізатары дапусцілі ўсіх прэтэндэнтаў, чые заяўкі былі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі. У выніку пачулі 45 удзельнікаў, сярод якіх 39 сольных выканаўцаў і 6 вакальных гуртоў. Кожны з прэтэндэнтаў прадставіў сваю творчасць у студыі гуказапісу Белтэлерадыёкампаніі ў рэжыме жывога гуку і ў суправаджэнні музыкі і (ці) фанаграмы, запісанай без вакалу.
У фінале адборачнага тура мы на гэты раз убачым і пачуем наступных юных артыстаў: Аляксандра Міненку, Юлію Мажылоўскую, Стэфанію Сакалову, Зінаіду Купрыяновіч, Марыю Жыліну і гурт «Нясумны ўзрост» з Мінска, Марыю Магільную, Алену Цітову і Вольгу Канавалаву з Магілёва, а таксама шоу-групу «So-Nі-Ka» з Віцебска.
Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта адбудзецца ў прамым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24» не пазней за 16 верасня. Па традыцыі эксклюзіўным вяшчальнікам як Нацыянальнага адбору, так і міжнароднага дзіцячага конкурсу песні выступае тэлеканал «Беларусь 1».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:drapko@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-2016
[5] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus-24