Нацыянальны банк краіны з першых дзён ліпеня зніжае стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці на два працэнтныя пункты — з 27% да 25% гадавых, а таксама зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў — з 15% да 13% гадавых.
Акрамя таго, як паведамлялася раней, з 1 ліпеня зніжаецца стаўка рэфінансавання — з 22% да 20% гадавых. У Нацбанку адзначылі, што прыняццю гэтых рашэнняў спрыяла перш за ўсё запаволенне інфляцыйных працэсаў. Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, прырост спажывецкіх цэн у маі 2016 года знізіўся да 0,5% у адносінах да красавіка і да 12,4% у адносінах да мая мінулага года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-palinin
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/stauka-refinansavannya